горная сістэма ў Іране. Даўж. з ПнЗ на ПдУ каля 1000 км, шыр. да 300 км, выш. да 4420 м (г. Хезар), пераважаюць выш. 2000—2500 м. Гал.хр. — Кухруд. Складзены з вулканічных парод, пясчанікаў, вапнякоў; шматлікія восыпы. Ападкаў 100—300 мм за год. Горныя стэпы і пустыні. Па далінах — тугайныя зараснікі. Качавая жывёлагадоўля.